галоўная
артыкулы
мапа
галоўная
артыкулы
мапа
Менск Далетапісны
гісторыі, якія з намі больш за тысячу гадоў
Кожны горад мае час, калі ён яшчэ не горад, але ўжо месца.
Менск пачынаецца не з летапісу, а з ракі. З млына. З легенды пра волата. З вогнішча на беразе, з першых вуснаў, што называлі гэта месца сваім.
Далетапісны Менск — гэта не пустое поле. Гэта поле, поўнае сэнсу, які мы яшчэ не змаглі прачытаць.
Менскае капішча — голас старадаўняй малітвы
На беразе Свіслачы, на вуліцы Лодачнай да 1927 года існавала капішча
Менеск — легендарны заснавальнік горада
Старажытны волат, які малоў камяні на вадзяным млыне і жыў на беразе Свіслачы. Міф? Рэальнасць? Ці — памяць пра нешта большае?
Як карыстацца мапай:
Націсніце на любы маркер — адкрыецца кароткае апісанне
Унутры — спасылка на старонку з падрабязнай гісторыяй
Круціце, маштабуйце, даследуйце Менск, якога няма на звычайнай мапе