менск далетапісны

Менскае капішча

Голас старадаўняй малітвы
На беразе Свіслачы, сярод балота і густога лесу, стаяла святыня. Яе не будавалі з каменю, не ўпрыгожвалі роспісам — яна складалася з дуба Волата, валуна Дзеда і агню Жыжа. І гэтых трох было дастаткова, каб людзі прыходзілі сюды — маліцца, прасіць, ахвяраваць, шукаць выратавання. Сярод менчукоў гэтае святое месца называлася свяці́лішча, мале́льня, каме́нь.
У Мінску на Лодачнай вуліцы, на беразе Свіслачы захаваліся часткі паганскага капішча. Складаецца яно з каменя паўсферычнага завяршэння, крыжа, абвешанага вышыванымі ручнікамі і памосту. Частка гэтага памосту ляжыць на зямлі і даходзіць да каменя. Другая частка блізка двух метраў ушыркі і да метра даўжынёй навісае над вадою Свіслачы.
— запісана Міхалам Кацарам са слоў Хрысціны Савельінай
Да 1880 года на капішчы таксама рос дуб «Волат», гарэў незгасальны ахвярны агонь, побач з якім жыў яго захавальнік — «Старац». Дуб «Волат» меў сухую верхавіну і ствол з вялізным дуплом. Абхапіць гэтага волата маглі только чатыры чалавекі. Дуб стаяў у цэнтры капішча: з аднаго боку ад дуба месціўся валун «Дзед», а з другога — ахвярнік з агнём.

Вышыня валуна была вялікая, каля аршына, ён меў шурпатую паверхню, стаяў на адлегласці трох метраў ад берага Свіслачы. На самым камені нічога не палілі, ён быў абвязаны рушнікамі, фартухамі, на яго вылілвалі віно і мёд, малако, і заўсёды над ім вілася хмарка пчолаў.
камень "Дзед" на фоне стадыёна Дынама
Ахвярнае вогнішча было каля метра ў дыяметры. Дно вогнішча было выкладзена камянямі. Валуны таксама стваралі круглую агароджу (каля 30-40 сантыметраў). На гэтым агні спальвалі трыбухі авечак, коз, свінняў і пеўняў, якіх прыносілі ў ахвяру.

Раней быў яшчэ і другі ахвярнік — агонь Жыжа, які знаходзіўся ў 10 метрах ад каменя. Вышыня яго была большая за чалавечы рост, каля 2 метраў. Наверсе ён меў адтуліну для спальвання глябінёй каля 30 сантыметраў. Тут спальваліся вантробы, ногі, рогі прынесенных у ахвяру жывёл. Гэты ахвярнік хутка разваліўся — гліна паразмакала і ад агню з'явіліся расколіны. Пасля гэтага быў зроблены вышэйапісаны.

Уся пляцоўка свяцілішча была абгароджана тынам з яловых галінак. Яго вышыня складала больш за 2 метры.
Вядома дакладнае месцазнаходжанне менскага капішча: на ўзбярэжжы ракі Свіслач, ля былой вуліцы Лодачнай, у прадмесці Ляхаўка. Цяпер гэта раён рэстарана «Старое рэчышча» па вул. Лодкавая, насупраць ліцэя БДУ. Камень Дзед стаяў адразу за плотам дому № 2, па вул. Лодачнай.
Апісанне абрада
Знахар-святар свянціў ваду, і акрапляў ёй вернікаў, якія клалі ў спецыяльны посуд свае грошы (гэта быў рондаль з адтулінай для манет). Пасля асвячэння святар дазваляў вернікам браць асвячоную ваду са Свіслачы. Гэтак жа на капішчы усталёўвалася скрыня з дошак, у які складвалі святыя ахвяры, дары (галоўным чынам гэта былі ручнікі, палатно, жыта ў мяшэчках, ячмень, розныя крупы). Увесь камень быў абвешаны ручнікамі. Таксама на яго вылівалі віно, мёд, малако. На вогнічшы спальвалі рэшткі ахвяры; калі прыносілі пеўня, то мяса браў да сябе знахар-святар, а ногі, кішкі і ўсякае смецце спальвалі на агні, як ахвяру сваім багам.
Даўней набажэнствы і асвячэнне вады рабіў знахар, ці чараўнік, як яго тады называлі. Але чараўнікоў гэта толькі цяпер лічаць за благіх людзей, за служак антыхрыстаў. Тады іх нашы дзяды лічылі як за святых і ва ўсім слухаліся іх, маліліся ім, прыносілі ім багатыя ахвяры. Што ні здарыцца дрэннае: пажар, крадзеж, паморак на скаціну, хвароба, усё ішлі да чараўніка за дапамогай.

Ён варажыў па сонцы, па зорках, па вантробах казы ці авечкі, прынесенай чараўніку і тлумачыў сялянам, ад чаго здарылася няшчасце і як ад яго пазбавіцца. За гэта чараўніку прыносілі многа ўсякага дабра.

Яшчэ ў час Крымскай вайны быў знахар-чараўнік Савасцей, высокі і таўсты мужчына з вялікай чорнай барадой і даўгімі валасамі: хто казаў, што ён злы, а хто казаў добры. І ён гэта, Савелій, даваў жанчынам па невялікім пэўніку — свістульцы з гліны, ён рабіў іх сам, сам абпальваў, сам размалёўваў. Гэтага пэўніка трэ’ было трымаць у сцяне на покуці. І трэ’ было маліцца, прасіць, каб бог абараніў яе мужа ад супастата, ад кулі, ад штыха і ад пікі, ад шаблі.
— запісана Міхалам Кацарам са слоў Хрысціны Савельінай
Севасцей — апошні друід менскага капішча
У 1880 годзе, перад святкаваннем 900-годдзя хрышчэння Русі, царскія ўлады паспрабавалі спыніць правядзенне язычніцкіх службаў. Быў патушаны агонь і спілаваны прарочы дуб «Волат». Царкоўнікі прагналі Севасцея, адабраўшы ў яго камень і ўсё малельнае прыладдзе. Быў усталяваны крыж.

Спыніць жа пакланенне валуну «Дзеду», так і не ўдалося. Па нядзелях і святах менчукі ішлі у царкву, а, як нешта забаліць — ішлі да агню і да самага знахара, прыносячы прынашэнні, хто яйкі, хто пеўня ці курыцу.

Старэйшы Севасцей памёр прыкладна напачатку 1904 года, да Японскай вайны, ва ўзросце больш за сто гадоў, быўшы дужым і здаровым. На агульных могілках яго хаваць не дазволілі, для гэтага існавалі невялікія могілкі для людзей, якія хадзілі маліцца ў малельню (язычніцкую), а не ў царкву. Яны былі размешчаны прыкладна там, дзе зараз варта вінна-гарэлачны завод «Крышталь» на вуліцы Кастрычніцкая.
Напачатку XX стагоддзя ні дуба, ні агню вакол каменя ўжо не было. Стаяў адзін камень, а само капішча на Лодкавай вуліцы было разбурана ў 1905 годзе. Аднак службы і маленні каля Дзеда праводзіць не перасталі.

У канцы 20-х гадоў XX стагоддзя ў малельні пры камені гаспадарыў сын Севасцея, малодшы Севасцей. Ахвярны агонь пры камені ўжо не распальваўся. Севасцей-малодшы быў рэпрэсаваны ў 1927 годзе.
У госці да “Дзеда”
Напачатку 1980-х гадоў валун Дзед быў перавезены ў Музей валуноў , размешчаны на ўскраіне Мінска, у мікрараёне Уручча, дзе знаходзіцца і па сённяшні дзень.
Прыкладнае месца былога капішча пазначана мемарыяльным знакам.

Паводле адной з гарадскіх легенд дуб Волат таксама не знік бясследна: вернікі сабралі з яго жалуды, і таму падчас шпацыру па набярэжнай Свіслачы ў Кашарах і Ляхаўцы момжна і зараз пабачыць яго нашчадкаў