Старажоўка

памяць пра мяжу і вартаўніцтва
Старажоўка, Старажоўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска ў паўночнай частцы горада, за Траецкай гарой.

Архітэктурнай дамінантай прадмесця з’яўляецца царква Святой Марыі Магдаліны на колішніх Старажоўскіх могілках. На захадзе ад Старажоўкі месціцца Старосцінская Слабада, на поўначы — Пярэспа, на паўночным усходзе — Камароўка, на поўдні — Траецкае прадмесце.

Сваю назву прадмесце атрымала ад вартаўнічай (старажовай) заставы, што знаходзілася пры выездзе з горада з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў у Барысаўскім кірунку. Зараз гэта скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Кісялёва.

З 1797 года Старажоўскімі пачалі называць і праваслаўныя могілкі, дзе ў 1847 годзе была пабудаваная мураваная царква Марыі Магдаліны.
Як карыстацца мапай:

  • Націсніце на любы маркер — адкрыецца кароткае апісанне
  • Унутры — спасылка на старонку з падрабязнай гісторыяй
  • Круціце, маштабуйце, даследуйце Менск, якога няма на звычайнай мапе