Пярэспа

прадмесце над водамі, якіх больш няма
Пярэспа — адно з найстарэйшых прадмесцяў Менска, якое ўзнікла ля месца, дзе рэчка Пярэспа ўпадала ў Свіслач. Гэтая невялікая, але вольная плынь цяпер засыпаная, згладжаная асфальтам і забудовамі, але яшчэ нядаўна яна была восевай лініяй жыцця цэлага раёна.

Месцілася Пярэспа за Старажоўскай заставай, паміж старадаўнімі паштовымі шляхамі на Вільню і Даўгінава. На сённяшні дзень тэрыторыю Пярэспы можна вызначыць як раён на правым беразе Свіслачы, на поўнач ад сучаснай вуліцы Максіма Багдановіча ўздоўж вуліц Старажоўскай, Камуністычнай, Крапоткіна і Даўмана. На паўднёвым захадзе ад Пярэспы знаходзіцца Людамонт, на паўднёвым усходзе —Старажоўка, на поўдні — Старосцінская Слабада.
Як карыстацца мапай:

  • Націсніце на любы маркер — адкрыецца кароткае апісанне
  • Унутры — спасылка на старонку з падрабязнай гісторыяй
  • Круціце, маштабуйце, даследуйце Менск, якога няма на звычайнай мапе