Каша́ры — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, з трох бакоў атачоная Свіслаччу. На паўднёвым захадзе ад Кашараў месціцца Ляхаўка, на поўначы — цэнтральнае Новае Места, на ўсходзе — Архірэйская Слабодка, на паўднёвым ўсходзе — Стромкі Бераг, на поўдні — прадмесце Тры Карчмы.